Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У чачэрскім музеі адбыўся вечар памяці паэта Леаніда Гаўрылава

Дата: 3 февраля 2018 в 10:53, Обновлено 3 февраля 2018 в 11:00
399 просмотров

У гісторыка-этнаграфічным музеі адбыўся вечар памяці “Шчырасць юнацкага сэрца”, прысвечаны 100-годдзю паэта Леаніда Гаўрылава, нашага слаўнага земляка, што нарадзіўся ў вёсцы Бердыж.
На мерапрыемстве гучалі пранікнёныя вершы ў выкананні ганаровага грамадзяніна Чачэрска, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Болсуна, паэтэссы Валянціны Пранкевіч, педагога Камуна-Ленінскай школы Тамары Івалгінай. Памяць аб Леанідзе Гаўрылаве трапятка шануюць у гэтай школе. Яе вучні таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве.

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі зборнік вершаў Леаніда Гаўрылава, які падаравалі Міхасю Болсуну і Камуна-Ленінскай школе.

Клікнуць па фотаздымку.

IMG_317200

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.