Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Смех - дело серьезное

Дата: 13 ноября 2020 в 11:46, Обновлено 13 ноября 2020 в 12:08
223 просмотра

12 лістапада спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Яго імя залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю драматургіі. Ва ўстанове адукацыі прайшло выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае памятнай даце.

  1. Звесткі з жыцця А.Я. Макаёнка

         Андрэй Ягоравіч Макаёнак… Яго імя ведаюць не толькі на Беларусі, а і нават у Свеце. Карані яго знаходзяцца ў маленькай вёсачцы Борхаў Рагачоўскага раёна, дзе ён нарадзіўся 12 лістапада 1920 года.

         Калі будучаму драматургу было 19 гадоў і ён вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Рагачове, пачалася вайна. Макаёнак трапіў на фронт, дзе быў цяжка паранены, доўгі час знаходзіўся ў шпіталі – яму нават пагражала ампутацыя абедзвюх ног. Дэмабілізаваўшыся, ён пайшоў працаваць у Акаурцкую сярэднюю школу ў Грузіі, дзе вучыў грузінскіх дзяцей.

        Пасля вызвалення Рагачоўшчыны ад акупантаў, зімой 1943 года,  Макаёнак вяртаецца на радзіму ў бацькоўскі дом. Працуе сакратаром райкама камсамола, будуе разам з аднавяскоўцамі жыллё, разбуранае ў час вайны, арганізоўвае вучэбны працэс у школах, нават сам працуе ваенруком у Журавічах.

           Некаторы час Макаёнак працуе ў райкаме Гродзенскага камсамола, але ў Гродна Макаёнак пражыў нядоўга – перабраўся бліжэй да сям'і ў Магілёў, дзе працаваў загадчыкам партыйнага кабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла.

           Затым на працягу года Макаёнак быў памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі. Крытыкі сцвярджаюць, што менавіта гэта пасада моцна паўплывала на яго творчасць, таму што там будучы драматург мог бачыць усе праблемы, якія паўставалі перад людзьмі таго часу.

         Давялося Макаёнку працаваць і народным суддзёй, але юрыдычная справа яму вельмі не падабалася, таму Макаёнак неўзабаве паступіў у Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. Але пасля заканчэння на партыйную работу не ўладкаваўся.

         Чатыры гады, з 1949-га па 1953-і, Макаёнак працаваў загадчыкам аддзела прозы ў сатырычным часопісе "Вожык".

        Літаратурная праца Андрэя Макаёнка пачалася яшчэ ў гады вайны – дзённікамі і замалёўкамі з фронту, а потым з'явілася магчымасць пачаць друкавацца.

  1. Літаратурная спадчына пісьменніка

         Першая кніга Макаёнка выйшла ў 1951-м, а ў наступным годзе ён заявіў пра сябе як пра драматурга п'есай "На досвітку", якую паставілі на сцэне тэатра імя Янкі Купалы.  

       Камедыя "Выбачайце, калі ласка!" убачыла свет у 1953 годзе і мела неверагодны поспех. Нягледзячы на вострую сатыру, Макаёнак зусім не пасягнуў ёю на савецкі лад жыцця.

         Пасля трыўмфу сатырычнай камедыі Макаёнак пакінуў журналістыку і цалкам прысвяціў сябе літаратурнай дзейнасці. Толькі ў 1966-1978 гадах ён згадзіўся на пасаду галоўнага рэдактара "Нёмана", таму што яна дазваляла спрыяць папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры.

        Неўзабаве з'явіліся наступныя яго творы: "Каб людзі не журыліся" (1957), "Лявоніха на арбіце" (1961), "Зацюканы апостал" (1969), "Таблетку пад язык" (1972), "Верачка" (1976) і іншыя. Акрамя п'ес Макаёнак пісаў сцэнарыі для фільмаў, а таксама займаўся перакладчыцкай дзейнасцю.

  1. Узнагароды драматурга

        У 1977 годзе указам Прэзідыума вярхоўнага Савета БССР Макаёнку А.Я. за вялікія творчыя поспехі, заслугі ў развіцці савецкай драматургіі і плённую грамадскую дзейнасць прысвоена званне Народнага пісьменніка БССР.

         Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага  Сцяга , “Знака Пашаны” і медалямі.

         З' яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п’есу «Лявоніха на арбіце” і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык».

        А.Я. Макаёнак – выдатны культурны і грамадскі дзеяч. Як член дэлегацыі БССР у 1965 годзе ўдзельнічаў у рабоце ХХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

  1. Ушанаванне памяці

        У 1983 годзе Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне аб прысваенні сярэдняй школе ў вёсцы Журавічы імя Андрэя Макаёнка.

        У 1986 годзе ў Журавіцкай сярэдняй школе быў адкрыты школьны літаратурны музей Макаёнка. На адкрыццё музея прыехалі многія беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, П. Васілеўскі, М. Гроднеў, В.Ткачоў і многія іншыя, а таксама родныя (дачка і сын) і блізкія, кіраўнікі раёна і вобласці.

         Імя А. Макаёнка носяць вуліцы ў Мінску і Гомелі, Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка.

         У Мінску на доме № 10 па Вайсковым завулку ў 1986 годзе была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

  1. Віртуальны музей

         Маецца і віртуальны музей, наведаўшы які, можна пазнаёміцца з экспазіцыяй музея (http://gsu.by/pages/rogachev/makayonak.html).

         Віртуальны музей ўяўляе сабой інтэрактыўную пляцоўку, на якой знаходзіцца стрэлачны ўказальнік, маніпуліруючы якім, пры дапамозе кап’ютарнай мышкі можна наблізіць або аддаліць, павярнуць кожны экспанат.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.